Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы імёны марадэраў пад Смаленскам


Як паведамляе РБК, Сьледчы камітэт пры пракуратуры РФ абнародаваў імёны тых, каго падазраюць у крадзяжы зь месца катастрофы польскага авіялайнэра пад Смаленскам крэдытных картак.

Сьледзтва выявіла, што Сяргей Сыраў, Ігар Пуставар, Артур Панкратаў і Юры Санькоў, якія 10 красавіка знаходзіліся ў ачапленьні месца катастрофы, пасьпелі скарыстацца крэдытнымі карткамі загінулых палякаў. З картах было зьнята 60 тысяч 345 расейскіх рублёў.

Паведамляецца, што ў адносінах да вайскоўцаў завялі крымінальную справу. Усе чатыры прызналіся і актыўна супрацоўнічаюць са сьледзтвам. Зь іх узятая падпіска пра нявыезд.

Тры з чатырох вайскоўцаў, якіх вінавацяць у крадзяжы, былі раней асуджаныя: Сыраў – за рабаўніцтва, Панкратаў – за вытворчасьць, перавоз або продаж падробных грошай ці каштоўных папер, Санькоў – за крадзеж.

Раней упраўленьне ўнутраных спраў Смаленскай вобласьці зьняпраўджвала інфармацыю пра крадзеж плястыкавых картак зь месца авіякатастрофы. Не пацьвярджалі гэтага факту і ў Міністэрстве абароны РФ.
XS
SM
MD
LG