Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некаторыя менскія паркоўкі сталі платнымі


З 9 чэрвеня на пяці паркоўках Менску будзе спаганяцца плата. У гэты дзень уступае ў сілу рашэньне Менгарвыканкаму № 1294 ад 3 чэрвеня 2010 году.


Платнымі сталі паркоўкі:

  • на вуліцы Ульянаўскай (пляцоўка насупраць дамоў №№ 22, 24, на 130 машынамесцаў);
  • на плошчы Паўднёвай (дыспэтчарская станцыя "Дружная", на 100 машынамесцаў);
  • на плошчы Юбілейнай (ля дома № 2 па вуліцы Кальварыйскай, на 60 машынамесцаў);
  • на вуліцы Веры Харужай (каля дамоў №№ 22, 24, на 100 машынамесцаў); на вуліцы Мясьнікова (цотным баку, каля дома № 40, на 70 машынамесцаў).

Глядзець платныя паркоўкі на мапе


Паглядзець мапу вялікага памеру

Тарыфы на паркоўку:

  • за тарыфы 20 хвілін паркоўкі спаганяецца 1000 рублёў;
  • ад 21 хвіліны да гадзіны і за кожную наступную гадзіну — 2000 рублёў;
  • за гадзіну з 19:00 да 9:00 — 300 рублёў.

Пры разьліку электроннымі дэбэтавымі карткамі:

  • 30 рублёў за 1 хвіліну,
  • за 5 гадзінаў (300 тарыфных адзінак) — 9 000 рублёў,
  • 10 гадзінаў (600 тарыфных адзінак) — 18 000 рублёў,
  • 20 гадзін (1200 тарыфных адзінак) — 36 000 рублёў.

Пры разьліку карткамі паркоўкі зь фіксаваным часам будуць каштаваць 1 тысячу рублёў за 20 хвілін, 2 тысячы рублёў — за 60 хвілін.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дзяржаўную ўстанову "Паркоўкі сталіцы".

Грамадзянскі абаронца правоў аўтааматараў Фёдар Сухаў кажа, што ўвядзеньне платы за паркоўкі не разгрузіць горад.

"У Менску ўжо каля 600 тысяч аўтамабіляў, кожная сям'я мае аўто. Праблема парковак у Менску стаіць вельмі востра. А плата за паркоўкі... Гэта ж не павелічэньне колькасьці парковачных месцаў. А ставіць машыну ўсё роўна трэба, і ўлады Менску гэта разумеюць. Гэта проста яшчэ адзін дадатковы спосаб папаўненьня бюджэту. Ну, увядуць аплату — менш паркавацца ня стануць, будуць забітыя двары, на газоны будуць заяжджаць. Можа пагоршыцца становішча, але ніяк не разгрузіць горад ад машын".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG