Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль хоча караць чальцоў ЭЗ




Прэзыдэнт Эўразьвязу лічыць, што Брусэль павінен быць надзелены паўнамоцтвамі ўводзіць санкцыі супраць асобных краінаў-чальцоў, калі яны перавышаюць дапушчальны ўзровень дзяржзапазычанасьці ці праводзяць палітыку, якая вядзе да зьніжэньня канкурэнтаздольнасьці эканомікі.

Гэрман Ван Ромпей таксама паведаміў, што міністры фінансаў ЭЗ падтрымалі ідэю абмяркоўваць паміж сабой плянаваныя дзяржбюджэты, перш чым выносіць іх на ўхваленьне ўласным парлямэнтам.

Раней, на сустрэчы ў Брусэлі ачольнікі фінансавых ведамстваў краінаў 16 краінаў зоны эўра ўхвалілі працэдуру збору сумы 440 мільярдаў эўра для стабілізацыйнага фонду Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG