Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан заклікае ўзаконіць пераварот у Гандурасе


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заклікала рэфармаваць Арганізацыю амэрыканскіх дзяржаў. Выступаючы на паседжаньні Генэральнай асамблеі Арганізацыі ў Пэру яна дадала, што Арганізацыі варта было б ізноў уключыць у свае шэрагі Гандурас.

Гандурас быў выключаны летась, пасьля таго, як там адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога быў зрынуты тагачасны прэзыдэнт краіны Мануэль Сэлая.

Клінтан лічыць, што новаабраны прэзыдэнт Парфірыа Лоба давёў сваю прывержанасьць да дэмакратыі і канстытуцыйнага ладу.

Некаторыя лацінаамэрыканскія краіны адмовіліся прызнаць законнасьць выбараў, бо іх арганізоўваў часовы ўрад, які папярэдне ажыцьцявіў пераварот.
XS
SM
MD
LG