Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф “Apple” прэзэнтаваў iPhone 4


Кіраўнік кампаніі “Apple” Стыў Джобз на канфэрэнцыі ў Сан-Францыска прэзэнтаваў смартфон новага пакаленьня – iPhone 4, паведамляе “Bloomberg”.

Дыяганаль дысплэя новага апарата складае 8,9 см. У адной цалі дысплэя iPhone 4 зьмяшчаецца 326 пунктаў – больш чым у два разы болей, чым у папярэдняй вэрсіі смартфона (163 піксэлі). Таўшчыня iPhone 4 – 9,3 мм. Гэта на 24% танчэй, чым у яго папярэдніка 3GS.

iPhone 4 мае камэру для відэаканфэрэнцыяў і фатакамэру з пошугам. Джобз назваў iPhone 4 “самай дакладнай і цудоўнай рэччу ў сьвеце”.
XS
SM
MD
LG