Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская камісія выдзеліла ЭГУ мільён эўра


“Эўракамісія рашуча падтрымлівае місію, якую выконвае Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) – выхаваньне моладзі для дэмакратычнай Беларусі”, - заявіў Жан-Шарль дэ Кардэз, кіраўнік праектаў Эўразьвязу.

Эўракамісія – галоўны спонсар ЭГУ. Ахвяраваныя ёй 3 мільёны эўра складаюць больш за палову ўсіх сродкаў у траставым фондзе ЭГУ.

Літва таксама зьбіраецца і надалей падтрымліваць ЭГУ, пакуль у яго ня зьявіцца магчымасьць вярнуцца ў Менск, заявіў міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, выступаючы 3 чэрвеня ў Вільні перад удзельнікамі трэцяй асамблеі донараў.
А.Ажубаліс падзякаваў прадстаўнікам Эўракамісіі і Паўночнай рады міністраў – найважнейшых донараў ЭГУ – і выказаў спадзяваньне, што іх падтрымка ўнівэрсытэту ў будучыні ня зьменшыцца. Пра гэта паведамляе літоўскае інфармацыйнае агенцтва ELTA.

У 2008 годзе на ініцыятыву Эўракамісіі быў створаны траставы фонд з мэтай забясьпечыць бесьперапыннае фінансаваньне ЭГУ. Ім распараджаецца Паўночная рада міністраў, якая ажыцьцяўляе выплаты на дзейнасьць унівэрсытэту паводле стратэгічнага пляну і бюджэту ЭГУ, зацьверджаных яго дзейнай радай.

Сёлета траставы фонд стаў асноўнай крыніцай фінансавай стабільнасьці ЭГУ. Апрача Эўракамісіі і Паўночнай рады міністраў Фонд падтрымліваюць Гішпанія, Грэцыя, Данія, ЗША, Ірляндыя, Літва, Нарвэгія, Польшча, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швэцыя і Эстонія.
З мэтай эфэктыўнага прыцягненьня сродкаў з урадавых і прыватных крыніцаў быў створаны дарадчы камітэт фонду, у які ўвайшлі прадстаўнікі ЗША, Літвы, Нарвэгіі і Эстоніі.

У 2004 годзе ЭГУ дзеля палітычных прычынаў быў закрыты ў Менску і на запрашэньне літоўскага ўраду ў 2005 годзе перабраўся ў Вільню. У 2006 годзе яму быў нададзены статус літоўскага ўнівэрсытэту. Цяпер у ім вучыцца больш за паўтары тысячы беларускіх студэнтаў. Літва, запрасіўшы гэты ўнівэрсытэт аднавіць сваю дзейнасьць у Вільні, узяла на сябе абавязаньне яго падтрымліваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG