Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгляд ядзернай праграмы Ірану ў МАГАТЭ


Ядзерная праграма Ірану займае першае месца ў парадку дня паседжаньня Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ), якое пачалося сёньня ў Вене.

35 сяброў рады кіраўнікоў агенцтва сабраліся ў момант, калі Рада бясьпекі ААН рыхтуе ўвядзеньне новых санкцыяў адносна Ірану за адмову спыніць узбагачэньне урану.

Генэральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана паведаміў, што Іран адмовіўся супрацоўнічаць з агенцтвам, не забясьпечыў неабходнага ўзроўню супрацоўніцтва, які б даў МАГАТЭ магчымасьць пераканацца ў тым, што ядзерная праграма Тэгерану мае мірны характар.

Паводле апошняга дакладу МАГАТЭ, апублікаванага на мінулым тыдні, Іран атрымаў 6 кіляграмаў высокаўзбагачанага ўрану. Тэгеран заяўляе, што ён будзе выкарыстаны ў мэдычным навукова-дасьледчым рэактары. Міжнародная супольнасьць асьцерагаецца, што Іран тайна распрацоўвае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG