Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абяцае спрыяць вырашэньню спрэчкі Азэрбайджану з Армэніяй


Пра гэта гаворыцца ў лісьце прэзыдэнта ЗША, які амэрыканскі міністар абараны Робэрт Гейтс уручыў учора прэзыдэнту Азэрбайджану Ільхаму Аліеву. Сёньня зьмест ліста быў абнародаваны. У ім прэзыдэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон разглядае разьвязаньне канфлікту між Азэрбайджанам і Армэніяй у якасьці першачарговай задачы.

У красавіку Баку абвінаваціў Вашынгтон у спрыяньні пазыцыі Армэніі ў канфлікце вакол Нагорнага Карабаху – рэгіёну Азэрбайджану, які знаходзіцца пад кантролем Армэніі.

У лісьце прэзыдэнт Абама падзякаваў прэзыдэнту Аліеву за адпраўленьне вайсковага пэрсаналу ў Аўганістан, а таксама за адкрыцьцё наземных і паветраных шляхоў для забесьпячэньня вайсковага кантынгенту ЗША і НАТО ў Аўганістане.

XS
SM
MD
LG