Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль не дапусьціць міжнароднага расьсьледаваньня падзеяў 31 траўня


Ізраіль не дазволіць правесьці міжнароднае расьсьледаваньне падзеяў 31 траўня ля берагоў Паласы Газы. Тады, у часе ізраільскага рэйду супраць каравану караблёў, якія спрабавалі прарваць марскую блякаду і даставіць гуманітарныя грузы ў Газу - загінулі 9 прапалестынскіх актывістаў.

Пасол Ізраілю ў ЗША Міхаэль Орэн заявіў у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу, што Ізраіль здольны самастойна расьсьледаваць дзеяньні сваіх ваенных. Пасол падкрэсьліў таксама, што ніякіх выбачэньняў яго краіна прыносіць ня будзе.
XS
SM
MD
LG