Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славенцы галасуюць на рэфэрэндуме пра мяжу з Харватыяй



Пэрспэктывы далучэньня Харватыі да Эўразьвязу сёньня ў руках грамадзян Славеніі, якія 6 чэрвеня бяруць удзел у рэфэрэндуме аб мяжы з Харватыяй.

3 траўня парлямэнт Славеніі адзінагалосна вырашыў, што пагадненьне аб мяжы з Харватыяй мае быць зацьверджанае на агульнанацыянальным рэфэрэндуме.

Калі пагадненьне не зацьвердзяць, гэта выкліча неабходнасьць новых перамоваў наконт невялікага кавалку зямлі і мора, вакол якога ўжо 18 гадоў ідзе спрэчка паміж дзьвюма былымі рэспублікамі Югаславіі. Гэта, у сваю чаргу, можа паставіць пад пагрозу пляны Харватыі пасьпяхова завяршыць да канца году перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG