Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганская джырга за мір з талібамі


Альтэрнатывы пошуку міру з талібамі няма – да такой высновы прыйшлі 1600 дэлегатаў джыргі ў Аўганістане.
Пра гэта паведамілі арганізатары сходу, які завяршыўся сёньня ў Кабуле. У трэці дзень джыргі абмяркоўваліся мірныя прапановы прэзыдэнта краіны Хаміда Карзая. Дакумэнт прадстаўлены на 156 старонках.

Карзай склікаў джыргу міру дзеля ўсенароднай падтрымкі свайго пляну замірэньня з талібамі. Талібан жа байкатаваў сход. Два ваеўнікі былі забітыя і адзін паранены ў часе нападу талібаў недалёка ад месца правядзеньня джыргі.
XS
SM
MD
LG