Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пашырылі прысутнасьць свайго спэцназу ў сьвеце


Амэрыканская газэта "The Washington Post" паведаміла сёньня, што адміністрацыя ЗША значна пашырыла прысутнасьць у розных рэгіёнах сьвету падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня для правядзеньня адмысловых ваенных апэрацыяў супраць "Аль-Кайды" і іншых экстрэмісцкіх груповак.

Газэта спасылаецца на афіцыйных асобаў, паводле якіх, спэцпадразьдзяленьні знаходзяцца ў 75 краінах сьвету, тады, як на пачатку леташняга году яны былі прыкладна ў 60 краінах.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама папрасіў у Кангрэса павелічэньня фінансаваньня сілаў спэцыяльнага прызначэньня на наступны год – амаль на 6 працэнтаў, да 6.3 мільярда даляраў.
XS
SM
MD
LG