Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь высылае ў Таджыкістан гуманітарны груз на 500 мільёнаў рублёў


Самалёт ІЛ-76 ужо выляцеў і хутка павінен прызямліцца ў Душанбэ. На ім – 32 тоны гуманітарнага грузу, які будзе разьмеркаваны па пацярпелых рэгіёнах Таджыкістана. Груз суправаджаюць супрацоўнікі МНС.


Кошт гуманітарнай дапамогі – амаль 500 мільёнаў рублёў.

Як паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацый Віталь Навіцкі, Таджыкістан не першы год зьвяртаецца да іншых дзяржаваў з просьбай дапамогі.

"У студзені ў іх быў землятрус, а ў траўні – паводкі, селі і апоўзьні ў розных рэгіёнах краіны. Гэта ўжо чацьверты раз, калі Беларусь аказвае гуманітарную дапамогу Таджыкістану: мы таксама дапамагалі ім у 1999-м, 2008-м, 2009-м гадах і сёлета", - сказаў спадар Навіцкі.

Паводле пастановы ўрада Беларусі ў Таджыкістан адпраўлена 5 тысяч паўшарсьцяных коўдраў, 40 тысяч кансэрваў з тушанай ялавічыны, 5 тысяч бляшанак згушчанага малака, 5 тон цукру і 2,8 тысяч кавалкаў гаспадарчага мыла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG