Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увесь урад Японіі пайшоў у адстаўку


Урад Японіі на чале з прэм'ер-міністрам Юкіа Хатаяма ў поўным складзе пайшоў у адстаўку. Пра гэта было абвешчана ў пятніцу на пасяджэньні кабінэту.

Пра свой намер пакінуць крэсла прэм'ера, а таксама пайсьці з пасады лідэра кіроўнай Дэмакратычнай партыі Хатаяма абвясьціў яшчэ ў сераду. Ён узяў на сябе адказнасьць за невыкананьне перадвыбарчага абяцаньня дамагчыся закрыцьця вайсковай базы ЗША на высьпе Акінава.

Новым прэм'ер-міністрам Японіі стане цяперашні міністар фінансаў Наота Кан. Сёньня ён быў абраны лідэрам кіроўнай партыі. Пазьней у парлямэнце адбудзецца афіцыйная працэдура ягонага зацьвярджэньня.
XS
SM
MD
LG