Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джырга міру завершыць працу


У Кабуле сёньня завяршае сваю працу так званая "джырга міру" – форум, у якім удзельнічае больш за паўтары тысячы афганскіх старэйшын з усіх правінцый краіны.

Чакаецца, што дэлегаты, якія абмяркоўваюць магчымасьці мірных перамоваў з рухам "Талібан", падпішуць канчатковую дэклярацыю.

Ніхто з талібаў на кабульскім форуме не прысутнічаў.

Напярэдадні прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай падтрымаў прапанову аб амністыі для талібскіх ваёўнікаў, гатовых скласьці зброю. Ён таксама прапанаваў правесьці перамовы з некаторымі кіраўнікамі руху і заклікаць іх прытрымлівацца афганскай канстытуцыі.
XS
SM
MD
LG