Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў адмовіўся ад пажыцьцёвай улады


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што не падпіша закон, які прапануе надаць яму пажыцьцёвыя ўладныя паўнамоцтвы.

У мінулым месяцы казахскі парлямэнт ухваліў законапраект аб статусе "Лідэра нацыі". Гэтая ўхвала мела надзяліць Назарбаева пажыцьцёвымі кіроўнымі паўнамоцтвамі, якія б засталіся дзейнымі нават у выпадку яго сыходу з прэзыдэнцкай пасады. Дакумэнт таксама гарантаваў пажыцьцёвую асабістую і маёмасную недатыкальнасьць яму і сваякам, "што пражываюць у яго доме."

У сёньняшнім тэлезвароце Назарбаеў падзякаваў "грамадзянам і дэпутатам Казахстану" за іх стараньні.
XS
SM
MD
LG