Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН супраць блякады сэктару Газы


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў тэрмінова зьняць блякаду сэктару Газы, каб пазьбегнуць у будучыні інцыдэнтаў з ужываньнем гвалту.

На сустрэчы ў Нью-Ёрку з прадстаўнікамі Ізраілю, Турцыі, арабскіх краін і пяці пастаянных членаў Рады Бясьпекі кіраўнік ААН падкрэсьліў, што Рада ўжо асудзіла дзеяньні Ізраілю.

У выніку сутыкненьня паміж ізраільскімі ваеннымі і групай прапалестынскіх актывістаў – пасажыраў судна, што ішло ў Газу, 31 траўня загінулі 9 чалавек.

Учора пацьвердзілася паведамленьне пра тое, што ў Газу накіроўваецца яшчэ адно судна з гуманітарнай дапамогай – ірляндскае. На борце – былы памочнік Генэральнага сакратара ААН Дэніс Халідэй і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Майрыд Карыган Магуайр.

Таксама ўчора прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу выступіў у абарону ізраільскіх вайскоўцаў – удзельнікаў інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG