Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ: шлях да членства балканскіх краінаў - адкрыты


На сёньняшняй канфэрэнцыі Балканы-Эўразьвяз Брусэль запэўніў балканскія краіны ў тым, што шлях да іх членства ў ЭЗ - адкрыты. Прамаўляючы да прадстаўнікоў Харватыі, Босьніі і Герцагавіны, Сэрбіі, Альбаніі, Македоніі, Чарнагорыі і Косава міністар замежных спраў Гішпаніі паабяцаў ім "будучыню надзеі, будучыню міру і далейшай інтэграцыі ў Эўразьвяз."

Канфэрэнцыя, якая стартавала сёньня ў басьнійскай сталіцы Сараева мела праходзіць у фармаце саміту, аднак была перакваліфікаваная ў нефармальную сустрэчу на высокім узроўні. Гэта было зроблена на патрабаваньне Сэрбіі, якая асьцерагалася, што раўнапраўны ўдзел Косава ў саміце будзе ўскосна асначаць прызнаньне незалежнасьці гэтай былой сэрбскай правінцыі.
XS
SM
MD
LG