Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы за адстаўку Лужкова


Прадстаўнікі расейскіх праваабарончых арганізацыяў запатрабавалі адправіць у адстаўку мэра Масквы Юрыя Лужкова. Яны сьцьвярджаюць, што маскоўская адміністрацыя рэгулярна "адмаўляе ва ўзгадненьні непажаданых масавых акцый, правакуючы сутыкненьні". Адпаведную заяву падпісалі старшыня Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева і лідэр руху "За правы чалавека" Леў Панамароў. Праваабаронцы заявілі, што дзеяньні маскоўскіх уладаў супярэчаць Канстытуцыі краіны. Таксама яны патрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці людзей, якія займаюць кіруючыя пасады ў праваахоўных органах сталіцы. Праваабаронцы кажуць, што міліцэйскія начальнікі прымушалі супрацоўнікаў міліцыі займацца фальсыфікацыяй рапартаў і пратаколаў.
XS
SM
MD
LG