Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль дэпартуе пра-палестынскіх актывістаў


Міністэрства ўнутраных спраў Ізраілю паведамляе, што першыя 45 пасажыраў флятыліі, што везла гуманітарную дапамогу ў Паласу Газы, былі адпраўленыя на лётнішча Тэль Авіву для дэпартацыі.

Міністэрства паведамляе, што на караблях перахопленай флятыліі знаходзілася 686 пасажыраў з 38 краінаў. Тыя, што не пагаджаюцца з дэпартацыяй паўстануць перад ізраільскім судом. Калі суд ня выставіць ім абвінавачаньні, то яны ўсё адно будуць дэпартаваныя.

Турэччына даслала ў Ізраіль 3 самалёты для эвакуацыі сваіх грамадзян, якія былі параненыя ў выніку сутычкі зь ізраільскімі спэцназаўцамі напярэдадні.

Краіны НАТО, па выніках сёньняшняга экстраннага паседжаньня, заклікалі Ізраіль неадкладна вызваліць затрыманыя караблі флятыліі і чальцоў іх камандаў.
XS
SM
MD
LG