Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ: Іран вырабляе высокаўзбагачаны ўран


Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргетыцы сьцьвярджае ў канфідэнцыйнай справаздачы, што Іран стартаваў праграму па ўзбагачэньні ўрану да вышэйшага ўзроўню, а таксама ўстанаўлівае новае абсталяваньне на сваіх ядзерных аб'ектах. Справаздача падкрэсьлівае сумневы МАГАТЭ ў мірнай накіраванасьці гэтай праграмы.

Белы дом назваў справаздачу "яскравым доказам таго, што Іран працягвае адмаўляцца выконваць свае міжнародныя абавязацельствы."

Міжнародная супольнасьць патрабуе каб Тэгеран адмовіўся ад самастойнага ўзбагачэньня ўрану да вышэйшага ўзроўню. Замест гэтага Ірану прапануецца абменьваць свой нізка-ўзбагачаны ўран на гатовае ядзернае паліва з Расеі і Францыі.
XS
SM
MD
LG