Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку зацьверджаныя вынікі выбараў


Вярхоўны суд Іраку сёньня ратыфікаваў вынікі парлямэнцкіх выбараў 7 сакавіка. Афіцыйна пацьверджаная перамога сьвецкага блёку "Іракія" былога прэм'ер-міністра Ліяда Алаўі.

Гэтае рашэньне зьяўляецца галоўным крокам на шляху разьвязаньня выбарчага крызысу ў Іраку і фармаваньня новага парлямэнту. Аднак палітычны тупік пакуль застаецца, бо, каб дамовіцца пра склад ураду, заканадаўцам спатрэбіцца некалькі тыдняў. Паводле ірацкага выбарчага права, самая вялікая кааліцыя ў парлямэнце прапануе новую адміністрацыю. Аднак найбольшая кааліцыя належыць не "Іракіі", а яе саперніку, які паводле вынікаў выбараў, заняў другое месца. Гэта блок цяперашняга прэм'ер-міністра Нуры аль-Малікі.
XS
SM
MD
LG