Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО праводзіць тэрміновую нараду


Сёньня НАТО праводзіць надзвычайныя перамовы ў зьвязку з сьмертаноснай апэрацыяй Ізраілю супраць флятыліі, якая дастаўляла дапамогу жыхарам паласы Газы. Перамовы склікаюцца на патрабаваньне Турэччыны.

У адмысловай заяве афіцыйнага прадстаўніка НАТО Джэймса Апатурая гаворыцца, што альянс "глыбока занепакоены з нагоды ахвяраў у міжнародных водах". У нарадзе возьмуць удзел прадстаўнікі 28 краінаў-сяброў НАТО.
XS
SM
MD
LG