Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына хоча абмеркаваць Ізраіль у Радзе бясьпекі ААН


Турэччына патрабуе склікаць пазачарговую сэсію Рады бясьпекі ААН пасьля таго, як ізраільскія спэцназаўцы забілі больш за 10 пра-палестынскіх актывістаў, што накіроўваліся да Паласы Газы на караблях з гуманітарнай дапамогай.

Ізраільскія вайскоўцы адкрылі агонь у выніку канфлікту з пасажырамі турэцкага круізнага судна Маві Мармара. Спэцназаўцы падняліся на борт гэтага карабля спрабуючы спыніць рух флятыліі да палестынскіх берагоў.

Анкара скасавала заплянаваныя раней сумесныя ваенныя вучэньні зь Ізраілем і адклікала з Тэль Авіву свайго амбасадара.

Прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу, які цяпер наведвае Канаду, заявіў, што адтэрміноўвае запраграмаваны візыт у ЗША і вяртаецца ў Ізраіль.
XS
SM
MD
LG