Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская апазыцыя будзе бараніць права на мітынгі


Апазыцыйныя актывісты па ўсёй Расеі рыхтуюцца сёньня выйсьці на акцыі ў абарону 31-артыкулу Канстытуцыі, што гарантуе грамадзянам права "зьбірацца мірна, бяз зброі, праводзіць сходы, мітынгі і дэманстрацыі, шэсьці і пікетаваньні".

У Маскве гарадзкія ўлады зноў забаранілі праводзіць мітынг на Трыўмфальнай плошчы. Там сёньня зьбяруцца актывісты пракрамлёўскіх моладзевых рухаў, каб выступіць у падтрымку донарства. Гэтая акцыя ўзгодненая з мэрыяй.

Аднак апазыцыя ды праваабаронцы ўсё роўна маюць намер выйсьці на Трыўмфальную плошчу. Яны абяцаюць зрабіць усё, каб пазьбегнуць "канфліктаў і правакацый".
XS
SM
MD
LG