Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя выбары ў Грузіі


Мясцовыя выбары ў Грузіі адбываюцца без сур'ёзных парушэньняў. Як паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме краіны, на шэрагу выбарчых участкаў ўзьніклі тэхнічныя непаладкі, але яны былі апэратыўна ліквідаваныя.

У Грузіі сёньня праходзяць выбары ў органы мясцовага самакіраваньня і ўпершыню – наўпроставыя выбары мэра Тбілісі. На пасаду кіраўніка горада прэтэндуюць дзевяць кандыдатаў, у тым ліку прадстаўнік кіруючы партыі "Адзіны нацыянальны рух", дзейны мэр Тбілісі Гігі Ўгулава.

За ходам выбараў сочаць каля пяці тысяч грузінскіх і міжнародных назіральнікаў, у тым ліку ад Эўразьвязу, АБСЭ і Рады Эўропы.
XS
SM
MD
LG