Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль супраць рэзалюцыі аб бязьядзерным Блізкім Усходзе


Ізраіль адхіліў рэзалюцыю ўдзельнікаў Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі, якія заклікалі правесьці канфэрэнцыю аб бязьядзерным Блізкім Усходзе.

Ізраільскі ўрад назваў рэзалюцыю крывадушнай і заявіў, што ў ёй ня ўлічваецца рэальная сытуацыя на Блізкім Усходзе і пагрозы, якія стаяць перад рэгіёнам і ўсім сьветам.

У пятніцу ў Нью-Ёрку 189 краінаў-удзельніц Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі ўхвалілі супольную дэклярацыю. Дэклярацыя заклікае пачаць у 2012 годзе адкрытыя перамовы аб забароне на Блізкім Усходзе ядзернай і іншай зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG