Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз Сэрбію без пашпартоў


Гэтым летам Сэрбія дазволіць грамадзянам краінаў Эўразьвязу праяжджаць праз сваю тэрыторыю без прад'яўленьня пашпартоў, але пры наяўнасьці любога іншага пасьведчаньня асобы.

Пра гэта аб'явіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Бялградзе прэм'ер-міністар Сэрбіі Мірка Цьветкавіч.

Аб дакладнай даце ўступленьня ў сілу новых правілаў пакуль не паведамляецца.

Сэрбія зьяўляецца галоўнай транзытнай краінай для турыстаў з Заходняй Эўропы, якія наведваюць Турцыю ды Грэцыю.
XS
SM
MD
LG