Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэнскай "Аль-Кайды" новы лідэр


Емэнскае крыло "Аль-Кайды" выпусьціла відэа, у якім абвяшчаецца новы лідэр групоўкі. Савудаўскі арабіец Атман Ахмед аль-Гамдзі правёў чатыры гады ў турме Гуантанама пасьля таго, як яго ўзялі ў палон у Аўганістане. У 2006 годзе ён быў вызвалены з турмы. Відэастужка таксама пацьвярджае гібель трох лідэраў групоўкі ў сьнежні і студзені у часе авіярэйдаў у Емэне.

Емэн выклікае асаблівую заклапочанасьць Захаду пасьля таго, як разьмешчаная там групоўка "Аль-Кайды" ўзяла на сябе адказнасьць за няўдалую спробу ўзарваць амэрыканскі пасажырскі самалёт у сьнежні летась.
XS
SM
MD
LG