Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ рэкамэндавалі адмяніць візы для Альбаніі, Босьніі і Герацагавіны


Эўрапейская камісія фармальна рэкамэндавала краінам Эўразьвязу і Эўрапарлямэнту адмяніць візавы рэжым з Альбаніяй, а таксама з Босьніяй і Герцагавінай. Старшыня Савету міністраў Босьніі і Герцагавіны Нікола Шпірыч ўжо заявіў, што рэалізацыя прапановы будзе мець вельмі важнае значэньне для ўсіх грамадзянаў краіны.

Эўракамісія не ўдакладніла магчымых тэрмінаў адмены візаў. Рашэньне можа быць прынятае ў лістападзе-сьнежні. Яно ў многім залежыць ад посьпехаў дзьвюх краінаў у барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю.
XS
SM
MD
LG