Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастакі аднавілі Грунвальдскую харугву


Узор харугваў вайсковых фармаваньняў земляў ВКЛ 1410 году
Узор харугваў вайсковых фармаваньняў земляў ВКЛ 1410 году

Рэканструкцыю Грунвальдскай харугвы ажыцьцявілі мастак Мікола Купава і навуковец, геральдыст Анатоль Цітоў.


Цэнтрам кампазыцыі вайсковых беларускіх харугваў заўсёды была “Пагоня”. Харугвы мелі нязначныя адрозьненьні ў дэталях альбо афарбоўцы.

Тканіна харугвы колеру кармін (шоўк). У цэнтры харугвы выява герба “Пагоня”. Конь і вершнік белага колеру (срэбнага). Крыж на шчыце коньніка – залаты. Збруя і шчыт рыцара сьветла-блакітнага колеру з цёплым адценьнем. Памер харугвы 110х160 сантымэтраў. Астатнія дэталі – прапарцыйна і адпаведна з узорам. Гэта клясычная вайсковая харугва з 1410 году і выкарыстоўвалася палкамі ВКЛ. Да іх адносяцца харугвы: Ашмянская, Віленская, Лідзкая (Віленская зямля). У астатніх харугвах маюцца адмысловыя адрозьненьні: Амсьціслаўская (з Магілёўскай зямлёй і Старадубам) – гунька на кані памаранчавая; Аршанская, Віцебская – гунька зялёная; Берасьцейская, Ваўкавыская, Слонімская, Дарагічынская (Берасьцейская зямля) – вершнікі ў чорных дасьпехах; Гарадзенская – чорны конь і чорны вершнік; Мазырская – харугва зялёная; Менская – конь цялеснага колеру. Наваградская – чорны вершнік, залатая збруя; Полацкая – вершнік сталёвага колеру; Пінская – вершнік блакітны, залатая збруя; Смаленская – гунька памаранчавая.

На адваротным баку Берасьцейскай і Віленскай харугваў – гарадзкія гербы. Гэтыя гарады напрыканцы 14 стагодзьдзя атрымалі Магдэбургскае права. Усе астатнія харугвы маюць з двух бакоў “Пагоню”, якая робіцца мэтадам аплікацыі: у чырвоным полі выразаецца абрыс “Пагоні”, у праём ушываецца выява каня з вершнікам.

Пад гэтымі, рэканструяванымі харугвамі дэлегацыі зь Беларусі будуць прымаць удзел у паездцы на Грунвальдскае поле 15-18 ліпеня 2010 года, – паведаміў намесьнік старшыні аргкамітэта па сьвяткаваньню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі Мікола Купава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG