Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна не зьбіраецца станавіцца сябрам НАТО


Як заявіў кіраўнік украінскага МЗС Канстанцін Грышчанка, яго краіна здымае пытаньне аб уступе ў НАТО з парадку дня. Паводле словаў міністра, гэта ідэя не карыстаецца падтрымкай сярод большасьці насельніцтва і адмоўна ўплывае на эфэктыўнасьць вонкавай палітыкі дзяржавы.
Пры гэтым Грышчанка падкрэсьліў, што Кіеў не адмаўляецца ад працягу супрацоўніцтва з паўночнаатлянтычным альянсам.
Пра тое, што ўступ у НАТО ёсьць адным з прыярытэтаў украінскай зьнешняй палітыкі адзначаецца ў некалькіх заканадаўчых актах, прынятых Кіевам цягам апошніх дзесяці гадоў
XS
SM
MD
LG