Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BP спрабуе зацэмэнтаваць сьвідравіну


Нафтавая кампанія British Рetroleum BP абвясьціла аб пачатку апэрацыі па спыненьні ўцечкі нафты са сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы. Праблемную сьвідравіну зьбіраюцца заліць цэмэнтам.
Гэты плян ўхвалены ўрадам ЗША. Аднак у посьпеху апэрацыі ніхто цалкам ня ўпэўнены, паколькі на глыбіні 1,6 кілямэтраў гэта будзе рабіцца ўпершыню.
Як заявіў губэрнатар штату Лузіяна, у цяперашні час забруджаныя больш як 160 кілямэтраў ўзьбярэжжа.
XS
SM
MD
LG