Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан наведала Сэул


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сёньня прыбыла ў Сэул для перамоваў зь лідэрамі Паўднёвай Карэі з нагоды крызісу на Карэйскім паўвостраве.

Клінтан прыбыла ў Сэул з Пэкіну, дзе раней абмяркоўвала з кіраўніцтвам КНР сытуацыю, якая склалася вакол інцыдэнту.

Клінтан заявіла, што міжнародная супольнасьць абавязана адказаць на інцыдэнт з паўднёвакарэйскім вайсковым караблём, у патапленьні якога абвінавацілі Паўночную Карэю.

Пасьля перамоваў з кіраўніцтвам Паўднёвай Карэі Клінтан сказала, што напад на паўднёвакарэйскае судна быў "непрымальнай правакацыяй" з боку КНДР, і "перад міжнароднай супольнасьцю – неабходнасьць і абавязак адказаць на гэта".

XS
SM
MD
LG