Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі наркабарона тэрарызуюць Кінгстан


Прэм'ер міністар Ямайкі Брус Голдзінг абяцае аднавіць парадак у сталіцы краіны, дзе адбываюцца крывавыя сутыкненьні паміж сіламі правапарадку і байцамі наркакартэляў. У аўторак у перастрэлках загінуў прынамсі 31 чалавек. Улады абвясьцілі у некаторых раёнах гораду надзвычайнае становішча.

Масавыя напады наркакартэляў на сілы правапарадку ў Кінгстане пачалшся пасьля таго, як Голдзінг паведаміў, што зьбіраецца распачаць працэдуру выдачы ў ЗША боса аднаго зь мясцовых наркбаронаў Крыстафэра "Дудуса" Коўка. Амэрыканская паліцыя патрабуе яго выдачы паводле абвінавачаньняў у гандлі какаінам і зброяй.
XS
SM
MD
LG