Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пагражае перагледзець зьдзелку па ўрану


Іран перагледзіць зьдзелку па абмене ўранам з Турцыяй і Бразыліяй, калі ў дачыненьні да Тэгерану будуць уведзеныя санкцыі ААН, заявіў амбасадар Ірану ў Маскве.

Паведамляецца, што Іран разьлічвае на тое, што Расея выканае свае абавязацельствы па пастаўках комплексу С-300.

Тыдзень таму Іран падпісаў пагадненьне з Турцыяй і Бразыліяй аб абмене свайго нізкаўзбагачанага ўрану на матэрыялы з больш высокім узроўнем узбагачэньня.
XS
SM
MD
LG