Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Італіі пачне эканоміць


Італьянскі ўрад заяўляе, што дзеля прывядзеньня дзяржаўных фінансаў у належны стан і абароны краіны ад рынкавых спэкуляцый, што падштурхнулі Грэцыю да мяжы банкруцтва, трэба пайсьці на пэўныя ахвяры. Сёньня ўвечары адбудзецца паседжаньне кабінэту міністраў Італіі, дзе будуць абмяркоўвацца жорсткія меры па абмежаваньні выдаткаў, уключаючы замарожваньне зарплаты для большасьці бюджэтных працаўнікоў, а таксама ўразаньне заробкаў для самых высокааплочваных. Скарачэньні выдаткаў мусяць скараціць да 2012 году дэфіцыт дзяржбюджэту на 25 мільярдаў эўра. Джыані Лета, дарадца прэм'ера Бэрлюсконі, гаворыць, што гэтыя меры неабходныя для выратаваньня Італіі ад лёсу Грэцыі.
XS
SM
MD
LG