Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афганская лоя джырга зноў адкладзеная


Як паведамляюць афганскія ўлады, канфэрэнцыя з мэтай абмеркаваньня пэрспэктываў міру з рухам Талібан, ужо другі раз адкладаецца. Трохдзённая лоя джырга – сход старэйшынаў плямёнаў і іншых мясцовых кіраўнікоў – мелася распачацца ў наступную суботу, але была адкладзеная на 2 чэрвеня.

Першы раз лоя джырга была адкладзеная на пачатку траўня, каб дазволіць прэзыдэнту Хаміду Карзаю абмеркаваць мірныя пляны ў Вашынгтоне, падчас ягонага візыту на пачатку месяца.

Удзел у сходзе прадстаўнікоў Талібану не плянуецца.
XS
SM
MD
LG