Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нагорным Карабаху выбіраюць парлямэнт


Сёньня адбываюцца выбары ў парлямэнт Нагорнага Карабаху. За 33 месцы змагаюцца чатыры партыі. Мяркуецца, што кантроль над парлямэнтам захаваюць праўрадавая партыя “Вольная Бацькаўшчына” і Дэмакратычная партыя Арцаху. У выбарах таксама ўдзельнічаюць Армянская рэвалюцыйная фэдэрацыя (Дашнакцуцюн) і Камуністычная партыя Карабаху.

Бальшыня кандыдатаў і партыяў падтрымліваюць незалежнасьць Нагорнага Карабаху.

Выбары не прызнаюцца міжнароднай супольнасьцю. ЦВК Азэрбайджану назваў выбары “фарсам” і заклікаў не прысылаць на іх міжнародных назіральнікаў.

Выбары не прызнаюцца міжнароднай супольнасьцю. Анкляў Нагорны Карабах, населены пераважна армянамі, на пачатку 90-х гадоў аддзяліўся ад Азэрбайджану, што спрычыніла грамадзянскую вайну, у выніку якой загінула каля 30 тысячаў чалавек
XS
SM
MD
LG