Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун спадзяецца на завяршэньне напружанасьці зь Іранам



Такую надзею выказаў генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Ён мяркуе што дасягнутае Турэччынай і Бразіліяй пагадненьне аб ядзернай праграме дазволіць завяршыць напружаныя перамовы Тэгерану з заходнімі дзяржавамі.

Як паведамляе іранскае агенцтва ІРНА, у панядзелак Тэгеран перадасьць ў МАГАТЭ афіцыйнае пацьверджаньне аб гатоўнасьці абмену нізкаўзбагачанага ўрану на паліва для сваёй энэргетыкі на тэрыторыі Турэччыны.

Тым часам пяць сталых сябраў Рады бясьпекі ААН, нягледзячы на заключанае пагадненьне, падпісалі новы праект рэзалюцыі аб санкцыях супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG