Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя. 22-23 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Цёпла...


У суботу ... +20–26 С, у нядзелю крыху пахаладае... +18–24 С, вецер паўночна-ўсходні. Цягам выходных магчымыя кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


22 траўня, Менск. Устаноўчы зьезд моладзевай арганізацыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

22 траўня, Мір. Традыцыйны маратон ад сьценаў Мірскага замку праз Налібоцкую пушчу.

23 траўня, Лагойск. Першы этап чэмпіянату Беларусі па хуткасным манэўраваньні на аўтамабілях.

23 траўня, Менск. У клюбе "Рэактар" адбудзецца "Фэстываль іншай культуры".

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


22 траўня. Экумэнічны патрыярх канстантынопальскі Варфаламей І пачне візыт у Маскву, дзе сустрэнецца з патрыярхам маскоўскім Кірылам.

23 траўня. Адбудуцца выбары ў Нагорным Карабаху, вакол якога ўжо шмат гадоў цягнецца канфлікт паміж Азэрбайджанам і Армэніяй.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1848 годзе – пачаў дзейнічаць Днепра-Бускі канал.

У 1939 годзе – Нямеччына і Італія падпісалі дамову аб хаўрусе.

У 1962 годзе – у пасёлку Сосны Менскага раёну запушчаны першы ў Беларусі атамны рэактар.

У 1992 годзе – Босьнія-Герцагавіна, Славенія і Харватыя далучыліся да ААН.

Нарадзіліся:

22 траўня 1813 году – Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар.

23 траўня 1707 году – Карл Лінэй, швэдзкі навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай сыстэмы клясыфікацыі жывых арганізмаў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА


22 траўня – Сусьветны дзень біялягічнай разнастайнасьці.

23 траўня – Міжнародны дзень чарапахаў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”. Сямашка памыліўся – прызналі ў “Газпроме”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Мастацтва перастае быць мастацтвам, як толькі нашая сьвядомасьць пачынае ўспрымаць яго як мастацтва.

Рыхард Вагнэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG