Паводле міліцыянтаў, жанчына ня мела сталага месца жыхарства і выглядала як асацыяльная асоба. У фэдэральны вышук Расеі беларуска была аб’яўленая Гомельскім упраўленьнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. На радзіме жанчыну падазраюць у выкраданьні людзей і гандлі імі (артыкулы 181 і 182 Крымінальнага кодэксу РБ). Бліжэйшым часам затрыманая, якая знаходзіцца пад вартай, будзе этапаваная на радзіму.
26-гадовую грамадзянку Беларусі затрымалі супрацоўнікі расейскіх праваахоўных органаў у адным з раёнаў Санкт-Пецярбургу.
Самае папулярнае
1