Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візы ў Швайцарыю можна атрымаць у амбасадзе Вугоршчыны



З 24 траўня шэнгенскія візы тыпу А і С (бяз права працы) у Швайцарыю беларусы змогуць атрымаць ў амбасадзе Вугоршчыны, паведамляе БелаПАН. Афармленьне візы будзе доўжыцца цягам 10-15 дзён. Аплаціць консульскі збор можна будзе ў «Прыёрбанку».

Кіраўнік аддзяленьня амбасады Швайцарыі ў Менску Дытрых Дрэер патлумачыў, што аддзяленьне будзе працягваць аказваць консульскія паслугі. Супрацоўніцтва з вугорскімі дыпляматамі дапаможа істотна скараціць тэрміны апрацоўкі дакумэнтаў (раней ўсе заявы на візы апрацоўваліся ў швайцарскай амбасадзе ў Варшаве).

Візы тыпу D і C (з правам працы па найму) з 24 траўня будуць выдавацца беларускам амбасадамі Швайцарыі ў Кіеве і Маскве.

Консульскі аддзел вугорскай дыпмісіі знаходзіцца ў Менску па вуліцы Платонава, 1/б.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG