Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і НАТО абмяркоўваюць праект амэрыканскіх СПА ў Эўропе


Расея і НАТО пачалі перамовы аб плянаванай пабудове амэрыканскіх сыстэмаў супрацьпаветранай абароны ў Эўропе. Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Размусэн паведаміў, што перамовы пачаліся ў сераду на паседжаньні Рады па супрацы паміж Расеяй і Паўночнаатлянтычным альянсам.

Пры папярэдняй адміністрацыі Вашынгтон плянаваў разьмясьціць сыстэмы СПА ў Чэхіі. Дзейны прэзыдэнт ЗША Барак Абама, аднак скасаваў гэты праект.

Цяпер абмяркоўваецца магчымасьць пабудовы СПА ў Баўгарыі. Мэтай праекту дэкляруецца абарона ад патэнцыйнай ядзернай атакі на Эўропу з боку Ірану.
XS
SM
MD
LG