Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спадзяецца на ўхваленьне рэзалюцыі ААН па Іране


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выказаў сёньня спадзяваньне, што рэзкая рэзалюцыя па Ірану будзе ўхваленая ўсімі чальцамі Рады бясьпекі ААН. Адначасова ён заклікаў Тэгеран як мага хутчэй падаць у МАГАТЭ падрабязнасьці яго зьдзелкі з Турэччынай аб абмене свайго ўзбагачанага ўрану на гатовае ядзернае паліва.

Паводле ранейшага пляну ААН Іран меўся перадаць працэс вырабу ядзернага паліва ў Францыю ды Расею.

Прапанаваная рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН пракладае шлях да новага раўнду міжнародных санкцыяў супраць Тэгерану. Да апошняга часу Масква з асьцярогай ставілася да гэтай перспэктывы.
XS
SM
MD
LG