Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У начны клюб і дыскатэку пусьцяць ня ўсіх


Допуск непаўналетніх у начныя клюбы і на дыскатэкі ў Беларусі будзе карацца штрафам. Адпаведны законапраект разглядаецца ў Палаце прадстаўнікоў.

Пра гэта паведаміў БелТА дэпутат сталай камісіі па заканадаўстве Мікалай Андрайчук.

Паводле новага артыкула аб адміністратыўных правапарушэньнях, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў будуць штрафаваць на сумы ад 350 тысяч да 1750 тысяч рублёў за зьяўленьне на дыскатэцы ці ў начным клюбе асобаў, якім няма 18 гадоў. У выпадку сыстэматычнага парушэньня заканадаўства ўладальнікаў гэтых установаў могуць пазбавіць ліцэнзіі.

Аднак падчас школьных выпускных вечароў гэтая забарона ня будзе дзейнічаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG