Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан адчыніў мяжу з Кіргізстанам


Казахстан сёньня зьняў абмежаваньні на мяжы з Кіргізстанам. Мяжа была зачыненая ў красавіку, калі ў Кіргізстане пачаліся забурэньні і быў адхілены ад улады прэзыдэнт Курманбек Бакіеў.

У заяве міністэрства замежных спраў Казахстану гаворыцца, што рашэньне зьняць абмежаваньні прынятае прэзыдэнтам Нурсултанам Назарбаевым з улікам складанага сацыяльна-эканамічнага становішча ў Кіргізстане і ў сувязі са шматлікімі просьбамі грамадзянаў сяброўскай краіны. У заяве адзначана, што кантроль на мяжы ўзмоцнены.
XS
SM
MD
LG