Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэкі зноў бастуюць


У Грэцыі сёньня адбываецца 24-гадзінная ўсеагульная забастоўка пратэсту супраць скарачэньня бюджэтных выдаткаў і падвышэньня пэнсійнага ўзросту.

Будуць зачыненыя большасьць установаў бюджэтнай сфэры, уключаючы школы. Сур'ёзна будзе парушаная праца грамадзкага транспарту. У Афінах пройдзе марш пратэсту.

Падчас папярэдняй усеагульнай забастоўкі 5 траўня ахвярамі гвалтоўных дзеяньняў сталі 3 чалавекі.
XS
SM
MD
LG