Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 чалавек загінула пад час забурэньняў у Тайляндзе


Прынамсі 17 чалавек загінула за апошнія суткі ў сутычках паміж урадавымі войскамі і апазыцыйнымі "чырвонымі кашулямі".

Перастрэлкі паміж вайскоўцамі і ўзброенымі апазыцыянэрамі працягваюцца нягледзячы на наступленьне ночы.

Пратэстоўцы, якія патрабуюць адстаўкі ўраду, займаюць цэнтальныя раёны Бангкоку апошнія два месяцы. Сёньня ўрадавым сілам удалося захапіць намётавы лягер "чырвоных кашуляў" у цэнтры сталіцы.

XS
SM
MD
LG