Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане завяршаецца абмеркаваньне праекту Канстытуцыі


Сёньня ў Кіргізстане завяршаецца абмеркаваньне праекту Канстытуцыі. Праект, які распрацаваў сфармаваны некалькі тыдняў таму канстытуцыйны сход, будзе вынесены на рэфэрэндум 27 чэрвеня.

У адпаведнасьці з новым праектам, Кіргізстан робіцца парлямэнцкай рэспублікай. Прэзыдэнт пазбаўляецца права накладаць вета на прынятыя парлямэнтам законы, а ўрад будзе фармавацца парлямэнцкай большасьцю.
XS
SM
MD
LG